11.12.2017 / 17:02

За 20 рублёў 18 капеек здаюць кватэру на суткі на Новы год. У чым падвох? 5

Незвычайная прапанова па здачы кватэр на суткі з'явілася ў інтэрнэце. Усяго за 20 рублёў 18 капеек прапануюць зняць двухпакаёвую кватэру з рамонтам і мэбляй у Новай Баравой з 31 снежня па 1 студзеня і пагрузіцца з галавой у навагоднюю атмасферу. Пры гэтым уладальнікі гатовыя накрыць стол на 10 чалавек і нават дазваляюць не мыць посуд пасля свята. Акрамя сімвалічнай платы, ёсць адна простая ўмова — напісаць Дзеду Марозу, чаму менавіта вы заслугоўваеце такога падарунка. Кватэраздымшчыка выберуць да 21 снежня.

Зняць кватэру можа любы грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў. Заяўку можна пакінуць на новаяборовая.бел і тут жа можна напісаць дарослы ліст Дзеду Марозу з расповедам пра тое, што добрага вы зрабілі ў мінулым годзе і чаму менавіта вы і ваша кампанія павінны правесці Новы год у кватэры, дзе «ўсё ўключана».

У кватэры некалькі спальных месцаў. Акрамя стала з аліўе, мандарынамі і г.д., сервіраваным на 10 персон, кватэраздымшчыка пацешаць і іншыя абавязковыя атрыбуты Новага года: ялінка, ліхтарыкі, тэлевізар з навагоднім зваротам. Але самае галоўнае будзе адбывацца ў двары, а дакладней на цэнтральнай плошчы.

Цэнтральная плошча Новай Баравой ужо цяпер нагадвае калядны маркет дзе-небудзь у Дрэздэне: ялінка, ілюмінацыя, кава з карыцай. На Новы год тут будуць паказваць навагоднія фільмы, а жыхары раёна будуць хорам спяваць караоке. Для дзяцей зладзяць навагодні паказ у стылі імерсіўнага тэатра проста на вуліцы — калі глядзельная зала і сцэна аб'яднаныя, а акцёры і гледачы перамяшаныя паміж сабой.

Мяркуючы па праграме святкавання Новага года, кватэра падыдзе як моладзевай кампаніі, так і сямейнай пары з дзецьмі. Дарэчы, арэндадаўца таксама абяцае выклікаць таксі на раніцу для гасцей — каб не балела галава, як дабрацца да дома. Ключы можна будзе атрымаць 31-га раніцай, а выехаць увечары 1 студзеня.

Як вынікае з аб'явы, здаецца так званая дэманстрацыйная кватэра, якую паказваюць патэнцыйным пакупнікам жылля ў раёне. Паколькі 31 снежня і 1 студзеня аддзел продажаў не працуе, забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент» вырашыў, што памяшканне не павінна прастойваць. Рашэнне аб тым, наколькі добра вы сябе паводзілі і ці заслугоўваеце незвычайнага падарунка, прыме забудоўшчык разам з маленькімі жыхарамі Новай Баравой да 21 снежня ўключна.

0
ахха / Адказаць
11.12.2017 / 19:08
як дапякчы суседу
6
интересно / Адказаць
11.12.2017 / 20:32
И чем же это дворы Боровой напоминают Дрезден? Ничем.
2
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
11.12.2017 / 21:44
интересно, а адкуль такое дзiунае параунанне? Чаму менавiта Дрэздэн? Галоунае , што Новая Баравая не падобна нi на якi раен Менска. Быу там летам , калi адчынялi плошчу з фантанам . Было уражанне , што я не у Менску
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру