ДТЗ адбылося каля 4 гадзіны ночы на перакрыжаванні МКАДа і вуліцы Ліпкаўскай. Легкавік з кіроўцам «Убера» ўрэзаўся ў грузавік.

Факт ДТЗ пацвердзілі ў сталічным ДАІ. Але падрабязнасці здарэння невядомыя.

У аварыі атрымаў траўмы пасажыр, 25-гадовы Павел Сёмкін.

Пацярпелы ў аварыі. Фота з сацсетак.

Пацярпелы ў аварыі. Фота з сацсетак.

Ён у бальніцы. Вядома, што ў мужчыны пацярпеў твар, яму рабілі аперацыю. Стан пацярпелага ацэньваецца як стабільна цяжкі.

Знаёмыя пацярпелага сцвярджаюць, што кіроўца машыны нібыта заснуў падчас руху. Ці атрымаў кіроўца траўмы, таксама невядома.

«Убер» — платформа па замове аўтамабіля, аналаг звыклых службаў таксі, але без спецыяльных жоўтых нумароў. «Убер» не мае ўласнага аўтапарка, на яго па дамове працуюць асобныя перавозчыкі. Кожны з іх павінен мець страхоўку для пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?