11.12.2017 / 17:57

Гарадзенка ярка дэбютавала на «Доме-2»: абяцае сэкс адным, а фліртуе з іншымі ФОТЫ 32

Настасся Балінская з Гродна папоўніла шэраг беларусаў, якія маюць дачыненне да скандальнага расійскага рэаліці-шоу «Дом-2».

Па адукацыі Настасся эканаміст, але, як сама прызнавалася, не змагла знайсці ў Гродне ані нармальнай працы па спецыяльнасці, ані дастойнага хлопца. У пошуках лепшай долі яна пераехала ў Маскву і днямі з’явілася ў эфіры тэлебачання.

Звычайна ў параўнанні з іншымі ўдзельнікамі беларусы паводзяць сябе сціпла, але фанаты «Дома-2» на форумах адзначаюць, што якраз Настасся не такая. Яна адразу заявіла пра сябе дзёрзка: адзначыла, што ёй падабаецца «брутальны і спартыўны» удзельнік Сайман, якому яна паабяцала «бясконцае чараўніцтва», але ўжо хутка фліртавала з іншым хлопцам па мянушцы Штрых, у жыцці — Андрэй Дзянісаў. Дарэчы, ён таксама беларус: мінчук 1995 года нараджэння, як і Наста, нядаўна прыйшоў у праект. Як і зямлячка, хлопец настроены там затрымацца, таму гатовы на ўсё.

4
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
11.12.2017 / 18:06
Расейскія навіны пра расейскае-быдла шоў - гэта сапраўды тое, чаго так не хапае незележнай беларускай газеце.
3
марадзёры Мэнікса / Адказаць
11.12.2017 / 18:28
Пытанне. А ці патрыятычна ганарыцца краінай, што сярод самых дзёрзкіх і амаральных гедеаністаў, удзельнікаў шоў будуць і беларусы?Ці гэта і ёсць будычыня Беларусі? Лепшыя людзі так бы мовіць.
6
реальный поцык / Адказаць
11.12.2017 / 18:28
да в минске таких агарадзенак хоть попой жуй. разве нет? 
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру