11.12.2017 / 17:43

На руінах Чарнобыльскай АЭС знайшлі верталёт 4

Фота: старонка dazv.gov.ua у Facebook

Абломкі верталёта ліквідатараў, які ўпаў 30 гадоў таму, знайшлі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС). Пра гэта паведамляе Агенцтва па кіраванні зонай адчужэння.

Адзначаецца, што знойдзеныя часткі верталёта Мі-8 — хваставое апярэнне з абламаным элементамі рулявой шрубы. На іх натыкнуліся падчас дэмантажу пасляаварыйнага лёгкага даху машыннай залы чацвёртага энергаблока, дзе адбыўся выбух.

Машына пацярпела крушэнне 2 кастрычніка 1986 года, калі экіпаж займаўся апрацоўкай даху блокаў другой чаргі ЧАЭС. Пілоты не заўважылі трос вышыннага крана з-за адсутнасці на ім сігнальнага абсталявання. На борце былі чатыры чалавекі: Уладзімір Вараб'ёў, Аляксандр Юнгкінд, Леанід Хрысціч і Мікалай Ганжук. Усе яны загінулі. У Чарнобылі ім усталявалі помнік.

У Агенцтве па кіраванні зонай адчужэння паведамілі, што плануюць дастаць абломкі Мі-8, дэзактываваць іх і затым змясціць у музей.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

0
oleg / Адказаць
11.12.2017 / 18:36
На фотке не ми-8
0
Вера / Адказаць
11.12.2017 / 19:43
Помню этот кадр из хроники, он всегда наводил ужас.
0
Александр / Адказаць
11.12.2017 / 22:44
Рэд. Дзякуй. Выправілі.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру