11.12.2017 / 19:18

У французскіх школах з 2018 года ўвядуць забарону на мабільныя тэлефоны 11

Міністр адукацыі Францыі Жан-Мішэль Бланкер абвясціў, што забарона на мабільныя тэлефоны ў пачатковай і сярэдняй школах уступіць у сілу з новага навучальнага года ў 2018 годзе, піша rfi.fr

 Бланкер адзначыў, што ў яго ведамстве зараз працуюць над дэталямі гэтай меры.

«Мабільныя тэлефоны могуць спатрэбіцца ў педагагічных мэтах і ў надзвычайных сітуацыях, таму трэба, каб яны былі ў нейкім сэнсе пад замком», - патлумачыў ён у інтэрв'ю. Міністр дадаў, што забарона на тэлефоны ўжо дзейнічае ў асобных навучальных установах.

Цікава, што Забарона на мабільнікі ў школах была перадвыбарным абяцаннем прэзідэнта Эманюэля Макрона.

Le Monde нагадвае, што забарона на выкарыстанне мабільных тэлефонаў у пачатковай і сярэдняй школе падчас урокаў ўжо прапісана ў кодэксе аб адукацыі. Але што да пераменаў, тут могуць узнікнуць складанасці. У прафсаюзах сцвярджаюць, што некаторыя бацькі жадаюць тэлефанаваць сваім дзецям пасля ўрокаў. Акрамя таго, такая забарона можа ўскладніць жыццё супрацоўнікам школ, якія павінны будуць аглядаць сумкі вучняў.

29
Уладзь / Адказаць
11.12.2017 / 19:29
Цемрашальства. Тэхналогіі трэба правільна выкарыстоўваць, а не забараняць. Акрамя камунікацый у школе гэта слоўнік, перакладчык, вікіпедыя, гугл, калькулятар і шмат іншых функцый, без якіх падчас навучання складана абыйсціся, у адным невялікім дэвайсе. Спадзяюся, беларускія ўлады не дадумаюцца пераймаць такі заходні вопыт. 
3
Блрс / Адказаць
11.12.2017 / 19:53
Уладзь, знаходзячыся ў школе, 99% школьнікаў 99% часу выкарыстоўваюць свае смартфоны не ў навучальных мэтах, а тое, што адцягвае ўвагу ад вучобы мусіць быць забаронена.
2
Прокофья / Адказаць
11.12.2017 / 20:09
Уладзь,
Очевидно, что гугл, википедия (иными словами Интернет) у французских школьников будет на их рабочем месте, если урок предполагает использование Интернета. То же самое и с калькулятором.
А  мобильник(то есть личные глупости, которые мешают) для занятий не нужен. Это элементарно, Ватсон! )  
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру