У Палажэнне аб парадку правядзення тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і іх допуску да ўдзелу ў дарожным руху ўнесены змены, паведамляе Нацыянальны прававы партал.
Цяпер пройдзены тэхагляд «застаецца» з аўтамабілем незалежна ад змены ўласніка.
То бок набыўшы машыну, якая мае актуальную адзнаку аб тэхаглядзе, не давядзецца зноў праходзіць яго.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2018 г.