Саудаўская Аравія ўпершыню пасля 35-гадовай забароны адкрые кінатэатры. Такое рашэнне ў панядзелак было прынята наследным прынцам Махамедам бін Сальманам ў рамках рэформаў, паведамляе Associated Press. Першыя кінатэатры павінны адкрыцца ў сакавіку 2018 года.

Кінатэатры ў краіне былі забароненыя на хвалі мусульманскага ультракансерватызму ў 80-х гадах мінулага стагоддзя. Прагляд заходніх фільмаў і нават стужак егіпецкай вытворчасці быў абвешчаны тады грахоўным. Многія саўдзіты ездзілі ў кіно ў суседнія краіны, напрыклад, у ААЭ.

У Саудаўскай Аравіі ўжо некалькі месяцаў ідуць палітычныя рэформы. Так, у кастрычніку жанчынам было дазволена вадзіць аўтамабіль і наведваць грамадскія месцы.

У краіне зараз ужо можна ладзіць канцэрты і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы. Лічыцца, што гэтыя рэформы павінны спрыяць руху сродкаў унутры краіны і стварыць новыя працоўныя месцы ва ўмовах зніжэння коштаў на нафту і пераарыентацыі сусветнай эканомікі на альтэрнатыўныя энерганосьбіты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?