11.12.2017 / 21:20

Ірына Халіп узнагароджаная ордэнам імя Андрэя Сахарава «За мужнасць» 14

Журы конкурсу «За журналістыку як учынак» узнагародзіла ордэнам імя Андрэя Сахарава «За мужнасць» журналістаў шасці краін, паведамляе Хартыя-97.

Узнагароджаныя журналісты з Расеі, Украіны, Беларусі, Казахстана, Узбекістана і Азербайджана, якія зазналі пераслед з боку ўладаў за іх грамадзянскую пазіцыю.

У ліку ўзнагароджаных — аглядальніцы расейскай «Новай газеты» Вольга Раманава і Юлія Латыніна, а таксама ўласная карэспандэнтка выдання ў Беларусі і аўтарка Charter97.org Ірына Халіп.

Ірына Халіп

Ордэнам «За мужнасць» таксама ўзнагароджаны Алег Кашын, Аляксей Кунгураў, Алег Сянцоў, Барыс Стамахін, Вадзім Цюменцаў, Аляксандр Сакалоў, Дар'я Палюдава ды іншыя.

Прысуджаная пасмяротна гэтая ўзнагарода пяцярым забітым супрацоўнікам «Новай газеты» — Ганне Паліткоўскай, Юрыю Шчэкачыхіну, Ігару Домнікаву, Наталлі Эстэміравай, Анастасіі Бабуравай.

Прэмія імя Андрэя Сахарава «За журналістыку як учынак» прысуджаецца журналістам за матэрыялы, якія становяцца працягам жыццёвай пазіцыі аўтараў, паслядоўнага выканання працы на высокім прафесійным узроўні, і абарону тых каштоўнасцяў, якія бараніў Андрэй Сахараў.

Заснавальнік прэміі — праваабаронца і прадпрымальнік Пётр (Піцер) Вінс. Нязменны старшыня журы — Аляксей Сіманаў. У журы ўваходзяць вядомыя журналісты, праваабаронцы, сацыёлагі Расеі, шэраг замежных журналістаў (Іспанія, Аўстрыя, ЗША).

0
Філ. / Адказаць
11.12.2017 / 21:45
Рэд. Дзякуй. Выправілі.
5
Пануры / Адказаць
12.12.2017 / 03:06
Много мужества не надо, что бы призывать на российском канале к окупации Беларуси иностранными войсками. Или госпожа Ирина забыла как это делала в 2010-м в ночь после Плошчы, или за эту мужественную позицию орден?
6
Боря / Адказаць
12.12.2017 / 06:43
Пануры, у Вас и такого ума нет. Вы такие со своим умом довели страну до края.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру