ТАСС

ТАСС

Пячэрскі суд у Кіеве адмовіўся змяшчаць затрыманага ў пятніцу Міхаіла Саакашвілі пад хатні арышт. Такім чынам, у патрабаваннях боку абвінавачвання было адмоўлена ў поўным аб'ёме, паведамляе «112 Украіна».

«Хадайніцтва аб прымяненне меры стрымання ў выглядзе хатняга арышту для Міхаіла Саакашвілі пакінуць без задавальнення», — заявіла суддзя. Абвяшчэнне поўнага тэксту пастановы яна прызначыла на 09:00 14 снежня.

Абвінавачванне патрабавала для Саакашвілі двух месяцаў кругласутачнага хатняга арышту, пракуратура можа абскардзіць рашэнне на працягу пяці дзён.

Саакашвілі вызвалены пад даручальніцтва дэпутатаў Вярхоўнай Рады — у ходзе пасяджэння дзесяць украінскіх народных дэпутатаў выказалі гатоўнасць паручыцца за былога грузінскага прэзідэнта.

На пачатку паседжання адвакаты Саакашвілі хадайнічалі аб тым, каб яго вызвалілі з так званага акварыума - шклянога бокса для падследных. Гэта не выклікала пярэчанняў з боку пракурораў і просьба абароны была задаволеная.

Саакашвілі ў зале суда заявіў, што лічыць сябе ваеннапалонным, а хатні арышт назваў спробай адлучыць яго ад палітычнай дзейнасці. Разам са сваімі прыхільнікамі ён праспяваў гімны Украіны і Грузіі.

Сярод тых, хто прыйшоў падтрымаць Саакашвілі ў судзе была, у прыватнасці, лідар партыі «Бацькаўшчына», экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка. Яна і яшчэ дзевяць дэпутатаў Вярхоўнай рады выказалі гатоўнасць узяць Саакашвілі на парукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0