На пагранпераходзе Лоша сёння раніцай быў затрыманы палітык Мікола Статкевіч. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку Марына Адамовіч.
«На пераходзе Лоша Мікалая папрасілі выйсці з машыны і без тлумачэнняў закавалі ў кайданкі. Пакуль нічога не вядома. Машыну таксама «закавалі». Хаця мне сказалі, што да мяне «прэтэнзій няма»
Праз некаторы час палітыка адпусцілі, паведаміла Марына Адамовіч. Нагадаем, што ў Статкевіча ёсць адміністрацыйныя арышты, якія ён не адбыў.