Як паведамляе выданне Runrun, камуна Кацін у заходняй частцы Каракаса абвясціла пра ўвод у абарачэнне ўласнай валюты пад назвай паналь. На такі крок мясцовыя ўлады пайшлі ў сувязі з сусветнай фінансавай блакадай Венесуэлы.

Улады камуны падкрэслілі, што стварыць альтэрнатыўную грашовую адзінку было вырашана «ў мэтах выканання указанняў памерлага прэзідэнта Уга Чавэса».

Менавіта Чавэс ёсць на новых банкнотах, з дапамогай якіх мясцовыя жыхары ўжо могуць плаціць за рыс, вырашчаны ў ваколіцах камуны.

1 паналь роўны 3000 баліварам (афіцыйная валюта Венесуэлы). Афіцыйны курс даляра цяпер складае каля 10 тысяч балівараў.

Венесуэльскі ўрад некалькі гадоў таму дазволіў асобным раёнах краіны выкарыстоўваць уласныя грошы для ўнутраных разлікаў. Паводле задумы Уга Чавэса гэта павінна было павысіць узровень жыцця ў муніцыпалітэтах і садзейнічаць развіццю бартару. У выніку мясцовыя грашовыя знакі з'явіліся з 2012 года а 12-і раёнах Венесуэлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0