Галоўным словам 2017 года па версіі амерыканскага слоўніка Merriam-Webster стаў «фемінізм». Аб гэтым паведамляецца на сайце слоўніка.

Адзначаецца, што слова было адным з найбольш папулярных пошукавых запытаў слоўніка на працягу года. Папулярнасць слова прыйшлася на студзень, калі пасля інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў краіне прайшлі пратэсты феміністак, а таксама пасля таго, як Келіэн Конуэй, дарадца Трампа, дала інтэрв'ю, у якім распавяла, што значыць быць феміністкай.

У топ-10 слоў таксама ўвайшлі «замяшаны» (complicit), якое было папулярнае ў сувязі з расследаваннямі уцечак у адміністрацыі Трампа, «ураган», і «памылка» (gaffe). Папулярнасць апошняга звязваюць з цырымоніяй уручэння прэміі «Оскар», калі пераможцам памылкова абвясцілі фільм «Ла-ла-лэнд».

У Японіі словам года назвалі іерогліф «поўнач», які абазначае напружанасць на фоне Паўночнай Карэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0