«Applе Music і Shazam ідэальна пасуюць адно аднаму, дазваляючы шукаць лепшую музыку і дзяліцца ёю з сябрамі», — паведаміў прадстаўнік карпарацыі рэсурсу Recode. Apple Music — музычны сэрвіс Apple, які дазваляе праслухоўваць музыку па падпісцы.

Shazam у апошнім раўндзе інвестыцый, па дадзеных Techcrunch, быў ацэнены ў $1 мільярд. Гэта чарговы выпадак, калі стартапы, якія хутка набылі папулярнасць, пры выхадзе з інвестыцыйнай стадыі не атрымліваюць той ацэнкі, на якую разлічвалі інвестары, заўважае Forbes.

Shazam — праграма, якая дазваляе карыстальніку высветліць, якая музыка грае ў дадзены момант. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?