60-гадовы жыхар аграгарадка Пагранічны, што ў Бераставіцкім раёне, з жонкай развёўся, але працягваў жыць разам.
Але 11 снежня здарылася бяда. Пачыналася ўсё тыпова: алкаголь, сварка… Але пасля мужчына абліў бензінам 57-гадовую жанчыну і падпаліў.
Жанчына ў бальніцы, яе былога мужа затрымалі. Пакаранне за замах на забойства суворае, цяпер мужчыну пагражае ад 8 гадоў і да пажыццёвага зняволення ці нават расстрэлу.