12.12.2017 / 13:47

У Беларусі мабільныя дадаткі даражаюць на 20%. Чаму? 10

Ад 1 студзеня 2018 года пачынае дзейнічаць новае палажэнне Падатковага кодэкса, якое прадугледжвае абкладанне электронных паслуг, што прадастаўляюцца беларусам замежнымі кампаніямі, падаткам на даданую вартасць (ПДВ). Гэта значыць, платныя мабільныя дадаткі і сэрвісы стануць на 20% даражэйшымі для карыстальнікаў.

Некалькі дзён таму Google ужо пачала дасылаць карыстальнікам прыладаў на Android паведамленні пра тое, што платныя электронныя паслугі падаражэюць на 20%. Што датычыцца карыстальнікаў прадуктаў Apple, яны пакуль ніякай інфармацыі не атрымалі.

На якія новыя прадукты распаўсюджваецца ПДВ? 

Падаткам будуць абкладацца наступныя платныя «электронныя паслугі»:

  • праграмы (дадаткі) у Арр Store і Play Market; 
  • воблачныя сховішчы;
  • падпіскі на анлайн-выданні;
  • музыка (у тым ліку такія платныя сэрвісы, такія як Apple Music ды Google Play Music), фільмы, электронныя кнігі;
  • анлайн-аўкцыёны;
  • іншы платны кантэнт для камп’ютараў і мабільных прыладаў, спампаваны праз інтэрнэт.

ПДВ на электронныя паслугі некалькі год паспяхова дзейнічае ў краінах Еўразвяза, а таксама ў Расіі з 2017 года. Міністэрства па падатках і сборах Беларусі такім чынам плануе прыцягваць у краіну не менш як $4 мільёны штогод.

Ілья Параскевіч

6
задаволены / Адказаць
12.12.2017 / 14:02
Ну, положите руку на сердце и скажите, что у всех вас на телефоне купленное ПО и тем более музыка. Мы, белорусы, не дураки и набивать карманы добровольно кому-то не будем. Зайдите в любой салон связи и спросите, как идут продажи. Даже такие барыги как Велком вынуждены распродавать смартфоны, только бы пришел клиент.
0
марадзёры Мэнікса / Адказаць
12.12.2017 / 14:26
У мяне на twich падпіска за 3 еўра штомесяц. І ў steam гульні набываю.Атрымліваецца каб утрымліваць ўсе гэтыя службы бяспекі, гб, якія і так жыць не даюць, я павінен яшчэ 20 працентаў пералічыць дзяржаве? Нікуды не падзецца ад дзяржавы для народа, паўсюль свае рыла тыча.
0
Тормунд / Адказаць
12.12.2017 / 14:55
Якім чынам яны там нешта «прыцягваюць у краіну», калі гэты падатак будзе брацца зь беларусаў?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру