oe24.at

oe24.at

Выбух адбыўся на газаправодзе ў федэральнай зямлі Ніжняя Аўстрыя, паведамляе партал oe24 са спасылкай на паліцыю.

Па дадзеных тэлеканала ORF, адзін чалавек загінуў. Пяць чалавек атрымалі моцныя апёкі, 13 параненыя, паведамляе kurier.at.

На месцы інцыдэнту ўзнік пажар. Працу газавага хаба спынілі.

kurier.at

kurier.at

Размешчаны непадалёк ад мяжы Аўстрыі са Славакіяй Баугартненскі газаразмеркавальны вузел з'яўляецца адным з найбуйнейшых і найбольш важных у сетцы распаўсюду прыроднага газу з Расіі і Нарвегіі па Еўропе. Ён перапампоўвае каля 40 млрд кубічных метраў газу ў год, размяркоўваючы яго па ўсёй Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0