Прэм’ер‑міністар Польшчы Дональд Туск паведаміў пасьля спатканьня са старшынькай непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжалікай Борыс, што размова зь ёй паказала наколькі важнай ёсьць актыўнасьць палякаў у Беларусі і асабістая роля яе старшыні. Анжаліка Борыс заўважыла пасьля сустрэчы з Тускам, што дзейнасьць СПБ залежыць ад стасункаў Варшавы зь Менскам.

Д. Туск паведаміў, што падчас гутаркі Анжаліка Борыс расказала пра праблемы, зьвязаныя зь дзейнасьцю і будучыняй гэтай арганізацыі, а таксама пра спэкуляцыі вакол стасункаў паміж Польшчай і Беларусьсю і Эўрасаюзам. Размова паказала наколькі важна актыўнасьць палякаў у Беларусі і роля Анжалікі Борыс, ‑‑ сказаў Дональд Туск.

Паводле прэм'ера, умовай пацяпленьня ў дачыненьнях зь Беларусьсю ёсьць сумленнае прызнаньне «аўтэнтычнага руху польскай меншасьці» ў Беларусі. — І лідэрам гэтага руху ёсьць Анжаліка Борыс, ‑‑ дадаў Туск.

Паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?