sk.gov.by
11 снежня ў рацэ Шчара паміж вёскамі Дварок і Макары Мастоўскага раёна быў знойдзены трактар «Т-40» з прычэпам. Трактар належыў жыхару вёскі Курылавічы, піша sk.gov.by.
Высветлілася, што напярэдадні ўласнік перадаў трактар у часовае карыстанне 57-гадоваму жыхару вёскі Макары. Жыхары бачылі, як гэты мужчына выязджаў з вёскі Дварок.
Па слядах шын колаў быў адноўлены маршрут руху да месца выяўлення ў рацэ.
Агляд месца здарэння быў працягнуты на наступны дзень. Работнікі Мастоўскай выратавальнай станцыі знайшлі ў рацэ патанулага мужчыну, а праз нейкі час у балоцістай мясцовасці недалёка ад вёскі Макары 52-гадовага аднавяскоўца.
Праверку па гэтым факце праводзіць Мастоўскі раённы аддзел Следчага камітэта. У мэтах высвятлення абставін здарэння апытваюцца жыхары бліжэйшых вёсак, аднаўляюцца падзеі апошніх дзён загінулага і яго знаёмага.