12.12.2017 / 22:53

Польшча падаўжае тэрміны дазволаў на працу для беларускіх сезоннікаў 2

З 1 студзеня будучага года Польшча лібералізуе правілы працаўладкавання грамадзян Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны. З'явіцца новы тып сезоннага дазволу на працу, які будзе выдавацца на ўзроўні павету — на 270 альбо 180 дзён. Кошт выдачы дазволу знізіцца са 100 да 30 злотых, паведамляе belmarket.by.

270-дзённы дазвол будзе выдавацца занятым у сельскай гаспадарцы, садаводстве і турызме. Для ўсіх іншых галінаў будзе выдавацца 180-дзённы дазвол. Гэты дакумент будзе мець паведамляльны характар — працадаўцы будзе дастаткова зарэгістраваць у павятовым упраўленні працы заяву пра намер даручыць выкананне працы замежніку.

Пасля рэгістрацыі гэтай заявы, яе арыгінал перадаецца замежніку для атрымання ім працоўнай візы на ўезд у Польшчу, альбо дазволу на знаходжанне ў краіне, калі замежнік ужо ўехаў на яе тэрыторыю.

0
Пенсiянэр / Адказаць
13.12.2017 / 08:31
Хачу туды ... на ягаду-малiну
3
пупкин жора / Адказаць
13.12.2017 / 09:32
 Пенсiянэр,Пенсионер должен ходить с красным флагом и выкрикивать здравицы президенту за достоиную пенсию , а не думать про ягоду-малину!!! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру