Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заканадаўча забараніў выкарыстанне прадуктаў «Лабараторыі Касперскага» амерыканскім урадам, піша Радыё Свабода.

Адпаведнае палажэнне змешчанае ў абаронным бюджэце ЗША на 2018 фінансавы год. Пра гэта паведамляе Reuters.

Улетку ўлады ЗША забаранілі ўрадавым структурам краіны выкарыстоўваць праграмы «Лабараторыі Касперскага» з-за падазрэнняў у сувязях з Крамлём і расейскімі спецслужбамі. «Лабараторыя Касьперскага» супрацоўніцтва адмаўляе. Кампанія паабяцала ў пачатку 2018 года раскрыць зыходны код праграм і іх будучых абнаўленняў, каб іх маглі праверыць незалежныя эксперты.

У канцы кастрычніка «Лабараторыя Касьперскага» прызнала, што іх прадукт загрузіў у «воблака» архіў з файламі, пазначанымі як сакрэтныя. Кіраўнік кампаніі Яўген Касперскі заявіў, што файлы, якія мелі дачыненне да Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША, былі атрыманыя «выпадкова». Па словах Касперскага, іх выдалілі адразу ж пасля таго, як яму было ўказана на іх сакрэтны характар.

У Брытаніі дзяржустановам таксама забаранілі выкарыстоўваць расійскія антывірусныя праграмы «Лабараторыі Касперскага». Папярэджанне выпусціў Цэнтр нацыянальнай кібербяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0