Былы губернатар Адэскай вобласці, лідар партыі «Рух новых сіл» Міхаіл Саакашвілі заявіў, што ўзначаліць Украіну павінен этнічны ўкраінец. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу «Настоящее время».
«У мяне няма амбіцый быць прэзідэнтам Украіны», — падкрэсліў ён.
Саакашвілі патлумачыў, што пад этнічным украінцам ён мае на ўвазе чалавека, які нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у краіне. Сам жа ён мае намер застацца і займацца палітыкай далей. «Як толькі ва Украіне будзе нармальная ўлада, не будзе ціску на судовую сістэму, Украіна верне мне грамадзянства», — мяркуе былы губернатар.