13.12.2017 / 11:23

Парламент Літвы ўхваліў устаноўку «Пагоні» на Лукішскай плошчы 36

Парламент Літвы 12 снежня ў першым чытанні ўхваліў праект закона, згодна з якім на сталічнай Лукішкскай плошчы павінен з'явіцца стаяць помнік Віцісу (Пагоні).

За праект, які цяпер будуць абмяркоўваць камітэты, прагаласавалі 43 дэпутаты, 5 былі супраць, 4 устрымаліся.

Калі праект прымуць, то згодна з законам на Лукішкскай плошчы змогуць паставіць толькі помнік Пагоні.

Раней паведамлялася, што камісія і большасць віленчукоў падтрымала ідэю маладога скульптара Андруса Лабашаўскаса — пагорак з мемарыяльнай сцяной, што сімвалізуюць партызанскія бункеры і лес. Гэты мемарыял меркавалася зрабіць у памяць пра паваенных літоўскіх партызан.

На Лукішскай плошчы ў Вільні зробяць мемарыял-узгорак у гонар літоўскіх партызан

11
LMI / Адказаць
13.12.2017 / 11:27
Мядзьведзя свайго хай ставяць
3
Сымон / Адказаць
13.12.2017 / 11:35
Ну вось... А нам зараз што рабіць? Можа усталяваць наш "вянок" на Кастрычніцкай? 
31
:) / Адказаць
13.12.2017 / 11:36
У литовцев герб - это Витовт. а "погоня" - это у нас. Если даже есть кони и рыцари. то это не обозначает, что это одно и тоже. " Погоня" - это рыцарь. который в погоню за нарушителями границы княжества бросается. что просто рыцарь. который защищает свою землю, а не какое-то конкретное историческое лицо. 
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру