13.12.2017 / 11:36

У Курасоўшчыне п'яны мінчук разбіў заплечнікам дзверы крамы, уцёк і пашкодзіў пяць машын

П'яны мінчук пасля сваркі каля крамы пашкодзіў пяць машын, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Кастрычніцкага РУУС Мінска Эвеліна Маркоўская

У міліцыю ў 23:00 паступіла паведамленне, што на вуліцах Ландара і Казінца невядомы адрывае люстэркі аўтамабіляў. Высветлілася, што гэта 24-гадовы хлопец, які быў нападпітку. У яго ўзнік канфлікт з невядомымі яму людзьмі каля крамы.

У выніку хлопец зняў з плячэй заплечнік і шпурнуў яго ў дзверы крамы і разбіў шкло. Пасля ён збег у двор, дзе паспеў пашкодзіць некалькі аўтамабіляў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру