Замест дыскусій аб бяспецы будучай Беларускай АЭС Аляксандр Лукашэнка прапанаваў краінам-суседзям задумацца аб куплі яе энергіі. Пра гэта ён заявіў на пленарным пасяджэнні II З'езда вучоных Беларусі, паведамляе Tut.by.

Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

«Размовы працягваюцца і яшчэ, магчыма, будуць пастаянна з'яўляцца. Скажу прама нашым суседзям, перш за ўсё тым, хто моцна перажывае за будаўніцтва нашай станцыі. Бяспека — гэта наш клопат. Мы перш за ўсё зацікаўлены ў бяспецы станцыі», — распавёў кіраўнік краіны.

«Замест таго, каб тарпедаваць некаторыя пытанні будаўніцтва АЭС — мы ж усё роўна яе пабудуем, як бы камусьці гэтага не хацелася — гэта не наша ноу-хау, у свеце сотні такіх блокаў, мы пабудуем свае два. Замест гутарак аб спыненні будаўніцтва або закрыцці АЭС я прапаную: давайце разам падумаем, як эксплуатаваць і атрымаць танную энергію», — прапанаваў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што пасля з'яўлення станцыі ў Беларусі будзе прафіцыт энергіі — варта падумаць, як забяспечыць ёю і суседзяў, якія пакуль «палітызуюць гэтую праблему».

Ён таксама закрануў тэму кадраў для станцыі.

«Ігналінскую АЭС у Літве зачынілі, тысячы людзей былі выкінутыя на вуліцу — людзі пісьменныя і высока падрыхтаваныя, іх у свеце адзінкі, штучны тавар. І гэта (Беларуская АЭС) для іх гэта будзе месцам працы. Мы не напружваемся, што да нас прыйдуць працаваць грамадзяне Літвы ці іншых дзяржаў, будуць беларусы разам з расейцамі эксплуатаваць. Трэба думаць, што ўжо праз дзесяць, калі не дваццаць, палова ад спажывання прадпрыемстваў і грамадства будзе замешчана на чыстую энергію. Электрычная энергія — гэтая чыстая энергія, якая даступная ўсім», — адзначыў кіраўнік Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0