У Літаратурным інстытуце імя М. Горкага плануюць адкрыць беларускую групу, якая займаецца мастацкім перакладам, паведаміў рэктар маскоўскай ВНУ Аляксей Варламаў, піша interfax.by.

«Наша навучальная ўстанова мае намер адкрыць групу беларускіх перакладчыкаў. Запрашаем моладзь для асваення мастацкага перакладу з рускай на беларускую і з беларускай на рускую мовы», — сказаў А. Варламаў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Мінску.

«Мастацкі пераклад, які займае важнае месца ў супрацоўніцтве літаратур, знаходзіцца ў заняпадзе. А колькасць маладых спецыялістаў, якія ведаюць мовы народаў Расіі і славянскія мовы, вельмі малая. Стварэнне беларускай групы — гэта наша рэакцыя на сітуацыю, якая склалася», — заявіў рэктар.

Па словах А. Варламава, будзе аб'яўлены конкурс, па выніках якога рэкамендуюць прэтэндэнтаў на паступленне ў групы, якія займаюцца творчым перакладам. «Неўзабаве на сайце інстытута мы дамо дакладную інфармацыю, што датычыцца ўмоў. Цяпер можна сказаць, што тыя, хто вырашыць удзельнічаць, павінны будуць прадставіць свае пераклады, прозу ці вершы. Удзельнікі, якія дамагліся добрых вынікаў, атрымаюць падтрымку Рассупрацоўніцтва», — адзначыў А. Варламаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0