Ігар Марзалюк, фота Сяргея Гудзіліна

Ігар Марзалюк, фота Сяргея Гудзіліна

«Інтэрнэт і СМІ напоўнены думкамі псеўдааналітыкаў, якія спрабуюць разбурыць стабільнасць і спакой у нашым грамадстве», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні II З'езда вучоных Беларусі. Кіраўнік краіны лічыць, што навукоўцам і буйным вытворцам трэба больш актыўна кантактаваць з журналістамі, каб адстойваць пазіцыі дзяржавы, піша Tut.by.

— Інтэрнэт не заўсёды на карысць Беларусі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён мяркуе, што навукоўцам-гуманітарыям трэба вучыцца процідзейнічаць негатыўным тэндэнцыям у гэтай сферы.

— Сёння СМІ, інтэрнэт напоўнены думкамі розных псеўдааналітыкаў, якія спрабуюць разбурыць стабільнасць і спакой у нашым грамадстве. Сёння ідзе глабальная сусветная вайна, але яна ідзе новымі метадамі і перш за ўсё ў сродках масавай інфармацыі, — кажа Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка краіны, у Беларусі «не забаронены ніякія сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку электронныя».

— Яны прастрэльваюць нашую краіну наскрозь.

Неабходна, каб у адказ гучна і выразна гучала меркаванне аўтарытэтнага вучонага-дзяржаўніка. Колькі з тысяч нашых навукоўцаў-дзяржаўнікаў сёння ведаюць народ? Дзе тыя навукоўцы патрыёты, якія павінны бараніць дзяржаву ў гэтай інфармацыйнай вайне? Вунь Марзалюк затузаўся… Акрамя цябе, напэўна, нікога так вось і не назавеш адразу, — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да дэпутата Нацыянальнага сходу Ігара Марзалюка. — А ў нас жа ў асноўным дзяржаўныя СМІ, хто вас туды не пускае? Потым скардзяцца журналісты, што і навукоўца, і буйнога работніка вытворчасці «ў тэлевізар» вельмі складана ўцягнуць. Гэта што, нармальны падыход? Гэта вы павінны ісці на гэты «фронт», каб не было «фронту» іншага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0