13.12.2017 / 12:56

Эрдаган заклікаў прызнаць Іерусалім сталіцай Палесціны 19

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прапанаваў прызнаць Іерусалім сталіцай «акупаванай дзяржавы Палесціны» ў адказ на прызнанне гэтага горада прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам сталіцай Ізраіля.

Пра гэта турэцкі лідар заявіў на адкрыцці пазачарговага саміта Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва ў Стамбуле.

Ён назваў рашэнне Трампа незаконным. «Гэтую ўзнагароду Трамп у адзіночку ўручыў ізраільцянам», — падкрэсліў Эрдаган.

«Гэты крок прэзідэнта ЗША [прызнанне Іерусаліма сталіцай Ізраіля] — спроба пакараць палесцінскі народ, які дзесяцігоддзямі супрацьстаіць акупацыйнай палітыцы Ізраіля. Ізраіль — дзяржава, якая праводзіць палітыку тэрору», — сказаў Эрдаган, адзначыўшы, што Вашынгтон падтрымлівае не той бок, які выступае за мір, а тых, «хто робіць мір немагчымым».

2
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
13.12.2017 / 13:35
Трампу хутка можна будзе новую кнігу пісаць: "Як скінуць з ваўка авечыю скуру".
6
Хром / Адказаць
13.12.2017 / 13:39
А Канстантынопаль вярнуць Грэкам ці Баугарам.
11
Пануры / Адказаць
13.12.2017 / 13:54
А тем временем Палестинское движение ХАМАС начало третью интифаду. Об этом заявил пресс-секретарь движения Абдулатив Алкану. Интифадой называют вооруженное восстание палестинцев против Израиля. Допереносился чувствую Трамп. Сколько жертв со стороны израильтян и палестинцев станет платой за его балаболство.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру