13.12.2017 / 13:09

Лукашэнка: Папракаюць, што зладзіў мяккую беларусізацыю! Мне што, германізацыю тут рабіць? 38

Парад вышыванак у Мінску 2 ліпеня 2017 года, фота Сяргея Гудзіліна

Кіраўнік Беларусі паскардзіўся на пленарным пасяджэнні II З'езда вучоных на тое, што яго папракаюць «у мяккай беларусізацыі». Ён мяркуе, што для любой нацыі аб'яднаўчай сілай павінна быць яе гісторыя і традыцыі, паведамляе Tut.by.

— Неабходна шукаць новыя формы прапаганды беларускай культуры і навукі, навучыцца рабіць гэта цікава і займальна.

Кіраўнік Беларусі паскардзіўся, што «рознага роду дзеячы» нават «у роднай Расіі» не разумеюць, што адбываецца ў Беларусі.

— Мяне ў чым папракаюць? Што я ў Беларусі зладзіў мяккую беларусізацыю. Слухайце, мне што, германізацыю тут зладзіць? — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка назваў такі падыход «заказухай» і параіў беларускім навукоўцам і журналістам больш працаваць, «каб расіяне ведалі, што адбываецца ў самай блізкай для іх краіне».

3
Огурец / Адказаць
13.12.2017 / 13:24
весьма остроумный ответ, можно только поддержать. Если уже он был на съезде ученых, то надо отметить, что рано говорить  вообще о какой-то белорусизации, в стране белорусов нет ни одного государственного учебного учреждения, где бы преподавание велось на белорусском языке.
5
Rkjoyfv / Адказаць
13.12.2017 / 13:25
Замест таго, каб рабіць беларускую ПАТРЭБНАЙ, яны прапануюць нам надзець касцюм клоўна і "разўлякаць" тутэйшых манкуртаў - а раптам ім стане весела і загавораць па-беларуску.
4
муха Цэ-Цэ / Адказаць
13.12.2017 / 13:27
 3 99-га году абяцая заняца нац. мовай , а фактычна з геалогii и тапаграфii  Мiнска прыбрау  таёжны саюз.
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру