president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў «перабудаваць, перарабіць, перакроіць» праграмы ВНУ. На пленарным пасяджэнні II З'езда вучоных Беларусі ён распавёў, як нядаўна сустракаўся з айцішнікамі, піша Tut.by.

— З асаблівым болем яны адзначалі, што не хапае рабочых рук. А працоўныя рукі, вы ведаеце, якія — мазгавітыя, інтэлектуальныя, якія ўмеюць размаўляць з многімі сучаснымі сродкамі вытворчасці.

Па словах кіраўніка краіны, айцішнікі папрасілі яго дазволу «траціць свае грошы на падтрымку ВНУ і выкладчыкаў», каб яны шукалі патрэбных для іх студэнтаў.

— Я кажу: «Ды Гасподзь з вамі!» Перахрысціў іх: з заўтрашняга дня пачынайце. Якія праблемы? — распавёў кіраўнік краіны і ўдакладніў.

— Што я ўбачыў за гэтым? Вось яны вельмі запатрабаваныя, у асноўным, вытворчасці, кампаніі — вельмі прыбытковыя, прыбытковыя. Адзін з іх сказаў, што ён за год асабіста заплаціў толькі падаходнага падатку 1 мільён 200 тысяч даляраў, не буду называць яго прозвішча (імаверна, гаворка ідзе пра бізнэсмена Віктара Пракапеню) І ім не хапае рабочых рук, яны гатовыя сёння інвеставаць у нашу адукацыю.

Аднак, мяркуе Лукашэнка, універсітэцкія выкладчыкі могуць расчараваць спонсараў.

— У нас кіраўніцтва ВНУ, рэктары забранзавелі і параслі некаторыя цінай. Я ўжо не кажу пра выкладчыкаў. Яны рыхтуюць людзей, якія ўжо сёння не могуць працаваць, не кажучы пра заўтрашні дзень. У нас многія ВНУ і выкладчыкі са сваімі жоўтымі канспектамі плятуцца ў хвасце падзей.

На думку прэзідэнта, навука і выкладанне ў ВНУ катастрафічна адсталі ад развіцця вытворчасці і яе мадэрнізацыі.

— У школах заканчваем гэты працэс — трэба пачынаць і ў ВНУ. Трэба перабудоўваць, перарабляць, перакройваць праграму, трэба арыентаваць адукацыю на заўтрашні дзень, трэба рыхтаваць выкладчыкаў, а ўжо потым ставіць пытанні аб аплаце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0