Краснаярскія чыноўнікі не адказваюць на пытанні журналістаў пра месцазнаходжанне капсулы з прахам опернага спевака Дзмітрыя Хварастоўскага. Пра гэта паведамляе партал Ngs.24.
Артыст памёр у Лондане 22 лістапада. Паводле завяшчання, яго прах падзялілі на дзве часткі, адну частку пахавалі ў Маскве 28 лістапада, другую даставілі ў яго родны Краснаярск на наступны дзень.
Як піша партал, дэлегацыю уладаў краю па прыбыцці з Масквы не сустракалі. Журналісты звярталіся з пытаннямі пра лёс астанкаў спевака ва ўрад краю. Адзіны каментар дала міністр культуры Алена Міроненка: па яе словах, капсулу даставілі ў Краснаярск.
У краснаярскім ўрадзе паведамілі, што капсула з прахам «змешчана на адказнае захоўванне ў спецыялізаванае для гэтага месца». «Мы паспрабавалі высветліць, аб чым ідзе гаворка, калі будзе цырымонія развітання. Але Алена Міроненка адказваць адмовілася, заявіўшы, што «журналісты перакручваюць яе словы», — піша Ngs.24.
Прэс-служба міністэрства пакуль не пракаментавала сітуацыю.