17.12.2017 / 21:40

Пяць парадаў па кіраванні асабістымі фінансамі ад прэс-службы Нацбанка 6

Фота Ірыны Арахоўскай.

1. Плануйце свае прыбыткі і выдаткі

Для гэтага рэкамендуецца скласці асабісты фінансавы план. Гэта важна, каб упарадкаваць свае мэты, аптымізаваць выдаткі, размеркаваць выдаткі грашовыя і выдаткі ў часе.

2. Намагайцеся пазбягаць пазык

Перад тым, як узяць пазыку, задайце сабе некалькі важных пытанняў: ці сапраўды мне так патрэбна гэтая рэч у крэдыт? У колькі мне абыдуцца выплаты? Ці магу я дазволіць сабе такія траты?

3. Ашчаджайце

У кожнага чалавека ў жыцці бываюць непрадбачаныя абставіны: ад простых жыццёвых складанасцяў (зламалася машына) да больш сур’ёзных сітуацый (страцілі працу, захварэў блізкі). Для таго, каб быць гатовым да пераадолення жыццёвых цяжкасцяў, патрэбна «падушка бяспекі». Як бы ні было, а старайцеся не менш за 10% ад прыбытку адкладаць.

4. Параўноўвайце

Пры выбары фінансавай паслугі параўнайце прапановы розных фінансавых устаноў, вывучце ўмовы некалькіх аналагічных фінансавых інструментаў, абярыце аптымальны варыянт. Памятайце, што грошы не павінны «ляжаць», яны павінны прыносіць даход, працаваць на вас

5. Ацаніце рызыкі

Гэта значыць, што пры прыняцці фінансавага рашэння варта заўсёды памятаць пра сваю адказнасць за прынятае рашэнне. У адносінах да ўсіх фінансавых інструментаў дзейнічае правіла: чым вышэйшая прыбытковасць, тым вышэйшая і рызыка.

nn.by

1
Цынік / Адказаць
17.12.2017 / 21:57
А самі пры гэтым пазычаюйць ва ўсіх, хто дае, і трацяць абы на што
1
Верны / Адказаць
18.12.2017 / 00:38
Эці анігдацічыскі сьмішныя людзі спрабавалі жыць на 250 рублёў за месяц і меньшы? А на такія грошы жыве палавіна людзей. 
1
Nepal / Адказаць
18.12.2017 / 10:25
Хм они там реально оторванные от жизни что можно планировать на 250$ баксов и отложить? Скажу коротко что бы не расписывать то что ясно всем 120$ при хорошем раскладе на все платежи кредиты проезды налохи 80$ купить что нить одеть дабы неходить как бомж лампочки различные гигиен средства бытовые и тд 50$ корм на чудесное нИзависимое существование Так что нечего тут планировать тут цены растут как мошкара а новые пяцтот 50рублей) тысяч даже не сравнятся со старыми 50 что уже сравнивать новую 5 и старую 50 тоже мне авторитетное мнение мянистрау
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру