13.12.2017 / 16:11

Лукашэнка: Вы абяцалі мне электрамабіль, мы пачынаем масава будаваць заправачныя электрастанцыі 11

president.gov.by

«Вы абяцалі мне зрабіць электрамабіль, батарэю, якой няма ў свеце», — нагадаў Аляксандр Лукашэнка прадстаўнікам навукі падчас пленарнага пасяджэння З'езда вучоных, піша Tut.by.

— У нас прафіцыт электрычнай энергіі будзе, нам яе некуды трэба выдаткоўваць, — патлумачыў кіраўнік краіны навукоўцам. — А тут госпад нам дапамог, свет неадкладна акунуўся ў гэтую электраэнергію. Мы зараз прынялі рашэнне: пачынаем загадзя масава будаваць заправачныя электрастанцыі.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што распрацоўшчыкі паабяцалі яму зрабіць аўтамабіль.

— Я вам паказаў на сёння лепшы электрамабіль, які сам адчуў, паглядзеў. І вы мне сказалі, што гэта не праблема зрабіць рухавік электрычны, што трэба зрабіць батарэю. Вы мне паабяцалі, што зробіце такую, якой няма ў свеце.

0
Transit / Адказаць
13.12.2017 / 16:38
Лепей дырэктыуна прымусiць усiх уладальнiкау перабудаваць свае ауто на электра. Як хочаш - iмем рэвалюцыi.
0
Боря / Адказаць
13.12.2017 / 16:47
Передвижные ацечаственыя электрические стулья?
0
Смог Заторавіч Запор / Адказаць
13.12.2017 / 17:22
Ужо дроны для перавозкі (пералету) людей на кароткія адлегласьці вырабляюцца у многіх краінах,а нашы ,,вумнікі,, электралапаць майструюць...Уверх глядзець трэ,а не сядзець у слоіку,коркай прыкрыўшыся.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру