Сёння ноччу можна назіраць пік метэорнага патоку Гемініды. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Міжнароднай метэорнай арганізацыі. Убачыць прыгожы зарапад змогуць і беларусы, калі неба не будзе зацягнута хмарамі, паведамляе Белта.

Лепш за ўсё зарапад назіраць далей ад горада, дзе не перашкаджаюць ліхтары і падсвятленне дамоў. Гемініды — адзін з найбольш актыўных патокаў за ўвесь год. У момант максімальнай актыўнасці чакаецца да 100 метэораў у гадзіну.

Метэорны паток Гемініды названы ў гонар сузор'я, на якое ён праектуецца. Гэта сузор'е Gemini, што перакладаецца з лацінскай як «Блізняты». У 2017 годзе павышаная актыўнасць патоку назіраецца з канца лістапада па 18 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?