Новы віток творчасці — новы сінгл PAULINE «Ціха». Ён нарадзіўся ў выніку пошукаў нязвыклага гучання і настрояў. Гэта мікс з року, deep і электрамузыкі. Кампазіцыя стваралася ў супрацоўніцтве з Уладзем Пашкевічам і Андрэям Кацікавым (студыя ToneTwins).

Паўліна: «Сама песня была напісана яшчэ напачатку лета. Але тады я вырашыла яе нікому не паказваць, нават сваім музыкам. План быў такі: калі ўвосень я яе ўзгадаю і яна будзе выклікаць тыя ж станоўчыя эмоцыі, то яе трэба рабіць. Так і адбылося».

Пошукаў у аранжыроўцы было шмат. Упершыню песня прагучала ў верасні, і тое была акустычная версія пад клавішы. Калі ж пачалася праца ў студыі, песня значна змянілася: форма, драматургія, нават трошкі гармонія. Супрацоўніцтва з ToneTwins сапраўды дало новае дыханне музыцы.

З песняй «Ціха» спявачка плануе выступіць на адборы на «Еўрабачанне».

Пачуць прэм’еру, а таксама іншыя новыя і ўжо вядомыя песні можна будзе 28 снежня ў клубе TNT, дзе адбудзецца сольны канцэрт гурта PAULINE.

Словы — Паўліна Цімохіна
Музыка — Паўліна Цімохіна
Аранжыроўка — ToneTwins

Ціха

Ціха, ціха крочу, больш нічога не баюся я.
Можа, ён зусім няпросты, толькі гэты шлях мой.
Ціха, ціха выдыхаю дым таго, чаго няма.
Я шукала выйсце, а яно было так блізка, там.

Запалю агні, каб мне было лягчэй ісці,
каб мне было святлей.
Ты рабі, што вінен, не згубіся ў плыні,
каб як след жыць.

Зачапіцца пастарайся, я прашу, не азірайся,
не знайсці там выратавання.

Нагадаем, раней пра свой намер удзельнічаць у адборы на «Еўрабачанне» наступнага года заявіў рэпер Вожык (Зміцер Зайко). Для конкурса ён запісаў разам з маладой выканаўцай Янай Прусаковай беларускую песню «Забі, Божа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0