13.12.2017 / 17:46

Падчас дзіцячага хакейнага матча адбылася бойка з удзелам Колі Лукашэнкі 28

Партал Tut.by апублікаваў вялікі артыкул пра антураж фінальнага матча ў мінскім адборачным турніры «Залатой шайбы» паміж «Мядзведзямі» і «Грыфонамі».

«Грыфоны» — каманда, у якой гуляе 13-гадовы Коля Лукашэнка, сын кіраўніка краіны. За дзве хвіліны да канца матча адбылася бойка з яго ўдзелам.

фоты Дар'і Буракінай, Tut.by

«За дзве хвіліны да фінальнай сірэны трэнер «Мядзведзяў» Дзяніс Магілатаў зняў з гульні брамніка і выпусціў шостага палявога хакеіста. Ціск на вароты «Грыфонаў» узрастаў, што вылілася ў бойку. У цэнтры падзей апынуліся Пазнякоў, Галавач, Ліхтаровіч ад «Мядзведзяў» і два габарытныя гульцы з боку «Грыфонаў», што можна бачыць на фота. Суддзя-інфарматар абвясціў, што за грубасць малым дысцыплінарным штрафам пакараныя Іван Ліхтаровіч і Мікалай Лукашэнка. Пазней «голас» удакладніў, што пакаранне панёс не Лукашэнка, а Таболін, — адзначае карэспандэнт Tut.by.

Па версіі «Мядзведзяў», менавіта іх гулец Аляксандр Таболін стаў завадатарам канфлікту. Ён штурхнуў Ліхтаровіча ў спіну, той адказаў. Затым у эпіцэнтры падзей апынуўся Коля Лукашэнка.

«Бойка з Лукашэнкам амаль здарылася, але Саня нешта збаяўся», — «напхаў» партнёру Іван Ліхтаровіч.

— Ваня глядзеў на мяне, а я на яго, — узгадаў эпізод «мядзведзь» Саша Галавач. — Прамільгнула іскра — бой, вар'яцтва. У выніку суддзі своечасова разнялі».

— Шоу не атрымалася? — пытанне капітану «Мядзведзя» Даніку Пазнякову.

 — Так, як хацелася, не атрымалася. На жаль. Трэба было павесяліць гледачоў у канцоўцы. Хацелася, каб хоць нешта пра матч запомнілася. Гэта ж быў апошні год, калі маглі выйграць гарадскі адборачны турнір, засмучаныя. Хацелі перамагчы. Прайгралі з-за сваіх памылак».

У матчы перамаглі «Грыфоны». Коля Лукашэнка закінуў адну з шайбаў.

0
0 / Адказаць
13.12.2017 / 18:02
Нешта мне гэта напомніла паездку ў электрычцы. Піяр - гэта такі піяр! Напэўна, хутка выратуе кагосьці.
3
хамса / Адказаць
13.12.2017 / 18:08
>але Саня нешта збаяўся
у іх гэта сямейнае - баяцца.. татаколі таксама пазбягае тэледэбатаў нават з лялечнымі кандыдатамі
44
Зритель / Адказаць
13.12.2017 / 18:11
Дети. Хоккей. Это нормально. Не нормально было бы если б кроме детей там участвовал еще кто-то.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру