13.12.2017 / 17:57

Прыватная амерыканская кампанія правяла паспяховы эксперыментальны запуск турыстычнай ракеты 3

Амерыканская аэракасмічная кампанія Blue Origin, якая займаецца распрацоўкай ракеты для турыстычных палётаў у космас, правяла тэставы запуск абноўленай ракеты, у якую дадалі ілюмінатары для турыстаў. Ракета паспяхова вярнулася на Зямлю.

Раней кампанія ўжо праводзіла тэставыя запускі ракеты, але тады яна была без ілюмінатараў. У планах Blue Origin — правесці серыю пробных запускаў з пілотамі на борце, пасля чаго пачаць выконваць камерцыйныя рэйсы, паведамляе The Verge.

Адзін палёт на New Shepard будзе цягнуцца каля 11 хвілін, з іх каля 3 хвілін — ва ўмовах мікрагравітацыі. Турысты змогуць пабываць на вышыні больш за 100 кіламетраў ад паверхні планеты. 

На відэа можна пабачыць неверагодныя кадры, як ракета плаўна прызямляецца, і асобна ад яе — капсула, у якой у будучым будуць знаходзіцца турысты:

nn.by

6
Вайце́х / Адказаць
13.12.2017 / 21:04
А мне аднаму гэтая ракета нагадала чалец?) Перапрашаю за пахабнасьць.
1
Жыхарзямлi / Адказаць
13.12.2017 / 22:32
Патлумачце мне калiласка, вось мы бачым старт ракеты, потым здымку перапыняюць, а потым мы бачым ракету ужо высока, здымка вядзецца з аб'екта побач, гэта што-верталет, цi карлсан, гэта вось навошта у'се так складана, цi не прасцей скiраваць камеру на ракету i проста здымаць, без перапынкау'.
0
Беларус / Адказаць
14.12.2017 / 15:31
Адзін палёт на New Shepard будзе цягнуцца каля 11 хвілін, з іх каля 3 хвілін — ва ўмовах мікрагравітацыі
https://nn.by/?c=ar&i=201771

Мне здаецца гэта вельмі мала. А каштаваць будзе шмат.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру