13.12.2017 / 21:32

У Вялікабрытаніі выратавалі дзіця, што нарадзілася з сэрцам навонкі Асцярожна, натуралістычнае ФОТА 13

Брытанскія медыкі здолелі выратаваць жыццё нованароджанай дзяўчынкі, якая нарадзілася з сэрцам навонкі грудной клеткі. Гэта першы выпадак у гісторыі брытанскай медыцыны, калі дзіця паспяхова перанесла тры аперацыі такой складанасці, якія даюць надзею на цалкам нармальнае жыццё ў будучыні, паведамляе BBC.

Бацькі з дачкою. Фота — BBC

Такі дэфект плоду здараецца прыкладна адзін раз на мільён цяжарнасцяў, і звычайна, такія дзеці не дажываюць да моманту народзінаў. Калі падчас прэнатальных даследванняў у 31-гадовай маці дзяўчынкі здыягназавалі гэты дэфект развіцця плоду, медыкі раілі ёй перапыніць цяжарнасць хірургічным шляхам.

Аднак яна і 41-гадовы бацька дзяўчынкі адмовіліся — і вырашылі ратаваць дзіця.

«Гэта быў сапраўдны шок — калі УГД паказала, што яе сэрца б'ецца навонкі грудной клеткі. Я спалохалася — бо не ведала, што можа здарыцца», — сказала маці дзяўчынкі Наомі Фіндлэй. «Тады нам параілі аборт, бо шанцаў на тое, што яна выжыве — як нам сказалі — не было амаль аніякіх. Ніхто ў гэта не верыў», — дадаў бацька Дзін Уілкінс.

Дзяўчынка нарадзілася 22 лістапада шляхам кесарава сячэння — каб пазбегнуць небяспекі траўмы і інфекцыі адкрытай грудной клеткі падчас праходу ўжо праз родавыя шляхі. А ўжо 50 хвілін пасля народзінаў перажыла першую хірургічную аперацыю на адкрытым сэрцы. А пасля — цягам некалькіх дзён — яшчэ дзве.

Дзяўчынка пасля нараджэння. Фота — Glenfield Hospital

Зараз сям'я выпісалася са шпіталя, і будзе працягваць лячэнне амбулаторна. «Яе моц давала мне сілы ісці далей. Яна — сапраўдны баец» — сказала маці трохтыднёвай Вэнелоўп Хоўп Уілкінс.

7
ЯНКА / Адказаць
13.12.2017 / 22:56
💓 Раней, магчыма, шмат нараджалася такіх людзей. Бо адкуль выраз тады «Сэрца правалілася ў пяткі»? 👣
0
Тамара / Адказаць
13.12.2017 / 23:17
Жыві доўга !!!
1
Вадзім / Адказаць
14.12.2017 / 00:26
У вязанай шапачцы.. Ці ў нашай лякарні было б такое магчыма? А там яшчэ і выратавалі.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру