Суд прызнаў утрыманне фігуранта «справы патрыётаў» пад вартай правамоцным і адмовіў яму ў кампенсацыі, паведамляе Радыё Свабода.

На думку прадстаўніка Змітра Крамянецкага Марыі Колесавай-Гудзілінай, прызнаваць права Крамянецкага на кампенсацыю маральнай шкоды павінен менавіта КДБ, паколькі закрываў справу ў дачыненні да Крамянецкага гэты орган, а не Сьледчы камітэт (гэта адбылося яшчэ 2 чэрвеня). Раней Крамянецкі атрымаў ад Следчага камітэта паведамленне аб тым, што адказ аб магчымасці кампенсацыі ён павінен атрымаць у КДБ.

14 снежня суддзя Анціпчук абвясьціла рашэньне, згодна з якім утрыманне Змітра Крамянецкага пад вартай прызнанае правамоцным, а ягоная позва з патрабаваньнем кампенсацыі маральнай шкоды адхіленая. Агулам пад вартай Зьміцер Крамянецкі правёў 9 сутак. Ён збіраецца абскарджваць рашэнне суда.

Зміцер Крэмянецкі падаў позву аб кампенсацыі нанесенай яму маральнай шкоды яшчэ ў жніўні, пакуль гэта адзіны фігурант «справы Белага легіёна», які спрабуе атрымаць кампэнсацыю ад дзяржавы.

Актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Крамянецкі быў затрыманы 23 сакавіка і правёў за кратамі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага 9,5 сутак. Па «справе Белага легіёна» ён знаходзіўся ў статусе падазраванага, абвінавачванні Крамянецкаму прад’яўленыя не былі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0