Апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, які настойвае на канстытуцыйным праве прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2018 года ў Расіі, апублікаваў сваю палітычную праграму. Зрабіў ён гэта 13 снежня роўна праз год пасля свайго вылучэння, паведамляе Deutsche Welle

Шукаць выкрадзеныя грошы за мяжой

Праграма Навальнага прадугледжвае сур'ёзныя змены ў палітычным ладзе краіны і яе эканамічных прынцыпах. У прыватнасці, палітык прапануе павысіць мінімальны памер аплаты працы да 25 тысяч рублёў (860 беларускіх), увесці кампенсацыйны падатак на «несумленна прыватызаваную» інфраструктуру, заснаваць спецыяльную незалежную структуру па барацьбе з карупцыяй і пачаць актыўны пошук за мяжой расійскіх грошай, выкрадзеных у выніку карупцыйных злачынстваў.

«Фармальна называючыся федэрацыяй, Расія да сённяшняга дня ператварылася ва ўнітарную дзяржаву», — гаворыцца ў праграме, дзе прапануецца значна пашырыць паўнамоцтвы мясцовага самакіравання. Навальны выступае за палітычнае і эканамічнае збліжэнне з «заможнымі еўрапейскімі краінамі» і за ўвядзенне візавага рэжыму з краінамі Сярэдняй Азіі і Закаўказзя.

Прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка

Каб пазбегнуць чарговага вяртання да дыктатуры Навальны прапануе перайсці ад суперпрэзідэнцкай да прэзідэнцка-парламенцкай рэспублікі. Для гэтага трэба будзе абмежаваць некаторыя паўнамоцтвы прэзідэнта, вярнуцца да 4-гадовага тэрміну знаходжання на пасадзе і абмежаваць іх колькасць двума, незалежна ад таго, ідуць яны запар ці не. Акрамя таго, палітык заклікае да люстрацыі, якой павінна заняцца спецыяльная камісія.

У распрацоўцы праграмы палітыка прынялі ўдзел эканамісты Сяргей Аляксашанка, Уладзімір Мілаў, Максім Міронаў, Алена Масолава, юрысты Алена Лук'янава і Павел Чыкаў, а таксама пісьменнік Барыс Акунін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0