Сем чалавек выратаваны пры пажары 13 снежня ў пяціпавярховым доме па вуліцы Галадзеда ў Мінску, паведамляе МНС.
Здарэнне адбылося пасля 15:00. Высветлілася, што на другім паверсе загарэлася кватэра. Работнікі МНС з размешчаных вышэй паверхаў з дапамогай спецыяльных масак выратавалі сем чалавек, двое з іх — дзеці. З пад'езда таксама былі эвакуяваныя чатыры чалавекі, сярод іх адно дзіця.
Агнём пашкоджаны рэчы. Магчыма, што прычынай пажару стала пакінутая гаспадыняй кватэры без нагляду запаленая свечка.