EPA

EPA

Сенатар кангрэса ЗША ад штата Арызона Джон Маккейн шпіталізаваны ў ЗША ў сувязі з пабочнымі эфектамі лячэння ад раку. Паведамленне размешчана на сайце сенатара.

«У цяперашні час сенатар Маккейн атрымлівае лячэнне ў медыцынскім цэнтры Вальтэра Рыда ў сувязі са звычайнымі пабочнымі эфектамі тэрапіі раку», — гаворыцца ў паведамленні.

У заяве адзначаецца, што Маккейн удзячны дактарам за іх клопат, а ўсім, хто яго падтрымлівае, — за добрыя пажаданні. Сенатар таксама разлічвае хутка вярнуцца на працу.

У ліпені ў Маккейна была дыягнаставана гліабластома — агрэсіўная пухліна галаўнога мозгу. У верасні ён распавёў, што праходзіць хіміятэрапію, аднак прагноз дактароў па яго лячэнні неспрыяльны — шанцы на лячэнне лекары ацэньваюць з імавернасцю ад 3 да 14%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0