15.12.2017 / 22:41

Алесь Наркевіч. Араты прышласці 11

Трэба жыць. І ўсё. І кропка.
Лепшай долі — браць — ня кленчыць.
Не зважаць на недаробкаў,
Што плююць табе у плечы.

Жыць. Ня слухаць ціхіх гадаў,
Што нашэптваюць па норах
Забабоны і парады,
Модлы страху і пакоры.

Трэба жыць. І гэтым чынам
Не даваць паскудству ходу.
Будаваць сваю Айчыну,
З нашым зьместам, з нашай модай.

Жыць. І будзе сьветлы бераг,
І у нашай хаце сьвята.
Жыць: з надзеяй, цьвёрдай верай,
Нібы прышласьці араты.

* * *

Алесь Наркевіч — прадпрымальнік, бард, актывіст руху за грамадзянскія і нацыянальныя правы. Жыве ў Вілейцы.

Алесь Наркевіч

1
Вясковы лірнік / Адказаць
15.12.2017 / 23:23
+
1
debug / Адказаць
16.12.2017 / 00:16
Моцна! Дзякуй, спадару Алесю!
2
З лесу / Адказаць
16.12.2017 / 03:02
+2
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру