Трэба жыць. І ўсё. І кропка.
Лепшай долі — браць — ня кленчыць.
Не зважаць на недаробкаў,
Што плююць табе у плечы.
Жыць. Ня слухаць ціхіх гадаў,
Што нашэптваюць па норах
Забабоны і парады,
Модлы страху і пакоры.
Трэба жыць. І гэтым чынам
Не даваць паскудству ходу.
Будаваць сваю Айчыну,
З нашым зьместам, з нашай модай.
Жыць. І будзе сьветлы бераг,
І у нашай хаце сьвята.
Жыць: з надзеяй, цьвёрдай верай,
Нібы прышласьці араты.
* * *
Алесь Наркевіч — прадпрымальнік, бард, актывіст руху за грамадзянскія і нацыянальныя правы. Жыве ў Вілейцы.