Амерыканскія эксперты правялі даследаванні і выявілі самыя забруджаныя гарады ва ўсіх краінах свету, а затым нанеслі іх на адмысловую карту. Чатыры беларускія гарады патрапілі ў поле зроку экспертаў: Гомель, Жлобін, Мінск і Магілёў.

На карце бачна, што ўзровень забруджвання вагаецца ў залежнасці ад шчыльнасці насельніцтва гарадоў, так, у Індыі і тым жа Кітаі, гарады, дзе колькасць жыхароў вышэйшая, маюць самы вялікі ўзровень забруджвання, піша rodovid.me.

Выключэннем з'яўляецца Афрыка, якая менш густанаселеная, але ўсё роўна мае высокія ўзроўні забруджвання з-за прысутнасці ў паветры вялікай канцэнтрацыі мінеральнага пылу з Сахары (Saharan mineral dust).

Рэгіёны са «здаровым» паветрам адзначаны жоўтым колерам.

Рэгіёны са «здаровым» паветрам адзначаны жоўтым колерам.

Карта створана дзякуючы атрыманым дадзеным ад кампаніі «Carbon Monitoring for Action» (CARMA), якая мае ў сваім распараджэнні інфармацыю аб вугляродных выкідах больш чым 60 тысяч электрастанцый і 20 тысяч энергетычных арганізацый па ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?