14.12.2017 / 11:59

Бяспраўнікаў плануюць караць арыштам за паўторнае парушэнне 11

Фота Сяргея Гудзіліна

Бяспраўнікаў у Беларусі плануюць караць адміністрацыйным арыштам за паўторнае парушэнне.

Пра гэта сёння паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэй Навумовіч, піша БелТА.

Такая норма прадугледжана папраўкамі ў Кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Законапраект прыняты сёння ў другім чытанні, у працэсе падрыхтоўкі да якога ў ім і з'явіліся нормы аб бяспраўніках.

«У законапраект ўключаны нормы, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення адміністрацыйнага арышту за паўторнае на працягу года кіраванне транспартным сродкам асобай, якія не маюць на гэта права, а таксама перадачу кіравання такой асобе», — сказаў дэпутат.

Гаворка ідзе пра арт. 18.19 КоАП. На дадзены момант яе санкцыі прадугледжваюць штрафы ад 5 да 50 базавых велічынь (на сёння 115—1150 рублёў).

2
Ліцьвін / Адказаць
14.12.2017 / 12:07
Слушна
3
Саша Лук / Адказаць
14.12.2017 / 12:07
Наконец-то! Только зачем ждать второго раза?
1
ага / Адказаць
14.12.2017 / 12:27
Тюрем не хватит.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру