14.12.2017 / 16:14

Сірыя паскардзілася ў ААН на месенджар Telegram, а Telegram — на Расію 3

Сірыя заклікала Раду бяспекі ААН прыняць меры для барацьбы з незаконным гандлем зброяй праз сэрвіс абмену паведамленнямі Telegram. У якасці доказу Дамаск прывёў публікацыю ў часопісе Foreign Policy, у якой распавядаецца пра збыт зброі, у тым ліку вырабленай у ЗША, праз папулярны месенджар.

Выданне Foreign Policy адзначала, што не можа дакладна пацвердзіць факт продажу зброі, аднак падкрэслівала, што аб яе незаконным абароце сведчаць «маштаб рынку, тысячы карыстальнікаў і пасты з унікальнымі ўзорамі ўзбраенняў».

Часопіс, у прыватнасці, апублікаваў дзясяткі скрыншотаў з фотаздымкамі перапіскі і зброі, уключаючы вырабленыя ў ЗША агнястрэльную зброю і часткі супрацьтанкавых ракетных комплексаў.

Telegram супраць Расіі

Незалежна ад гэтага выпадку ў ААН звярнуліся і юрысты, якія прадстаўляюць сам месенджар Telegram. 

Праваабарончая група «Агора» звярнулася да прадстаўніка ААН па пытаннях права на свабоду слова Дэвіда Кайе з просьбай не дапусціць блакавання месенджара ў Расіі.

Адвакаты падкрэсліваюць, што праз адмову кампаніі паведаміць ФСБ ключы шыфравання карыстальніцкіх перапісак Telegram могуць заблакаваць у Расіі. Прадстаўнікі «Агоры» тлумачаць, што «ні ў каго, уключаючы распрацоўшчыка праграмнага забеспячэння і адміністратара сэрвісу, няма тэхнічнай магчымасці атрымаць або вырабіць дублікаты гэтых ключоў».

Прадстаўнікі Telegram лічаць, што дзеянні расійскіх уладаў скіраваныя на «знішчэнне ананімнасці ў інтэрнэце».

Праваабаронцы нагадваюць Кайе, што гэта супярэчыць яго ўласнай пазіцыі і рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН «Права на недатыкальнасць прыватнага жыцця ў лічбавую эпоху».

nn.by

3
123 / Адказаць
14.12.2017 / 18:27
Это явный перебор. Преступление вне зависимости от того где оно происходит - в сети или в реальном мире - это преступление. Если интернет сервис прямо либо косвенно способствует совершению преступления - его необходимо призвать к ответу как минимум и выработать общие подходы к решению.
0
Так думаю / Адказаць
14.12.2017 / 19:42
123, а яшчэ трэба забараніць тэлефоны і радыёхвалі. І атмасфэру, бо яна ўтрымлівае кісларод і садзейнічае злачыннай дзейнасьці. 
0
Kaзiк / Адказаць
14.12.2017 / 23:23
А каб не захоўвалі перапіску на серверы, як Вайбер, напрыклад, то спецслужбам і патрэбы б не было патрабаваць ключы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру