S7 Airlines з 2 мая 2018 года адкрывае рэгулярныя рэйсы з Новасібірска ў Мінск, паведамляе прэс-служба мінскага аэрапорта.
Прамыя рэйсы з аэрапорта Талмачова ў Мінск будуць выконвацца па серадах. Вылет з Новасібірска будзе ажыццяўляцца ў 11.10, прылёт у аэрапорт Мінска — у 12.15. Зваротны рэйс будзе адпраўляцца ў 13.15 і прыбываць у Талмачова ў 22.00.
Палёты з Новасібірска ў Мінск будуць ажыццяўляцца на сучасных лайнерах Airbus A320neo, разлічаных на перавозку 164 пасажыраў.