Грамадства3838

Упершыню беларусу, які ваяваў за «ЛНР», далі рэальны тэрмін — 2 гады калоніі

Яшчэ адзін беларус, які паехаў ваяваць за «ЛНР», трапіў пад суд.

Па версіі абвінавачвання, беларус у канцы лета 2015 года выехаў праз памежны пункт з Расіі ва Украіну, паведамляе «Гомельская праўда».

На тэрыторыі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі ён ўступіў ва ўзброенае фармаванне — стаў шарагоўцам «казацкага палка». Выдалі службовае пасведчанне, баявую зброю, форму і ежу. Амаль год беларус удзельнічаў у правядзенні вучэнняў, выконваў гаспадарча-бытавыя і іншыя задачы.

На акупаванай тэрыторыі беларус прабыў да студзеня 2017 года, перыядычна выязджаў у Растоўскую вобласць Расіі, затым вырашыў вярнуцца дадому ў Гомель.

Падчас судовага пасяджэння абвінавачаны не адмаўляў, што быў у казацкім палку, але сцвярджаў, што не з'яўляўся вайскоўцам, не меў агнястрэльнай зброі і не ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях. Ён запэўніваў, што быў адпраўлены «з гуманітарнай місіяй на тэрыторыю Украіны, падкантрольную ЛНР». Аднак прызнаваў, што ягоныя «калегі»-казакі ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях.

Гамяльчук не змог патлумачыць, чаму ў яго службовым пасведчанні пазначана прыналежнасць да падраздзялення ваеннага гарнізона і наяўнасць у яго агнястрэльнай зброі.

У выніку ён быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

11 снежня мужчыну прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу.

Вядома, што асуджанага завуць Віталь Катлабай. Яго сваякі ўпэўненыя, што Віталь вазіў на Данбас гуманітарную дапамогу, кажуць, нібыта нават маюць дакументы, якія пацвярджаюць гэта.

Віталь Катлабай

«Але на судзе гэтыя паперы чамусьці не паднялі», — сцвярджае бацька Віталя.

Цікава, што ў свой час Віталя расшуквалі з дапамогай перадачы «Жді меня». У 2014 годзе выйшаў сюжэт, прысвечаны яго пошукам. Сваякі паведамлялі, што у 2013 годзе Віталь працаваў у гандлёвай кампаніі, ездзіў па камандзіроўках па розных гарадах Беларусі. У Салігорску 25 красавіка Віталь паведаміў супрацоўніку, што паедзе ў Гомель у падатковую. Прынёс свае рэчы ў краму, узяў пакет і з'ехаў. У Гомелі яго ніхто не бачыў, у падатковай ён не быў і на працу назад не вярнуўся. Пазней стала вядома, што на імя Віталя быў набыты квіток да Самары.

Пакуль што сваякі Катлабая не хочуць падрабязней каментаваць яго гісторыю.

* * *

Гэта не першы прысуд, вынесены грамадзяніну Беларусі за ўдзел у фарміраваннях так званых ДНР і ЛНР. Раней аналагічныя суды прайшлі над жыхарамі Рэчыцы (Гомельская вобласць), Пастаў (Віцебская вобласць). Акрамя таго, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», баевіка ДНР у Брэсцкай вобласці асудзілі фармальна за нясплату аліментаў. У той жа час былі асуджаныя і двое беларусаў, якія ваявалі на баку Украіны, — адзін за захоўванне боепрыпасаў, а другі — за выпадкі хуліганства і рабаванняў на тэрыторыі Беларусі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

***

Чытайце таксама: Упершыню ў Беларусі асуджаны баявік «ДНР»

Чытайце таксама: Асуджаны ў Беларусі баявік уцёк з-пад хатняй хіміі назад у «ДНР»

Чытайце таксама: Жыхара Рэчыцы, які ездзіў у «ДНР», асудзілі за наёмніцтва

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць