14.12.2017 / 13:20

Кіроўцаў усё ж будуць пазбаўляць правоў за паўторнае моцнае перавышэнне хуткасці 6

Такая норма прадугледжана папраўкамі ў Кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Законапраект прыняты сёння ў другім чытанні, піша БелТА.

Законапраект прадугледжвае шэраг навацый для кіроўцаў. Напрыклад, змены тычыліся арт.18.13 (перавышэнне хуткасці руху). Прапаноўвалася не пазбаўляць правоў за паўторнае парушэнне па хуткасці. Аднак у працэсе падрыхтоўкі да другога чытання ад дэпутатаў і МУС паступілі прапановы пра захаванне ў КаАП гэтай нормы, і яны былі ўлічаныя.

Плануецца адмяніць пакаранне за забытыя дома правы кіроўцы і ўраўнаваць адказнасць парушальнікаў хуткаснага рэжыму на дарозе.

7
Юр / Адказаць
14.12.2017 / 14:31
Ну, і цудоўна!
8
Хозяин забора / Адказаць
14.12.2017 / 14:52
и правильно. а то дерзкие под музычку в салоне 90-100 в час по городу не боясь рассекают.
15
Поц / Адказаць
14.12.2017 / 15:53
Ашуканцы!!!!ездзіў хутка,і далей буду!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру