Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

На выходных тэмпература будзе трымацца каля нуля, а зіма вернецца на наступным тыдні, паведамляе БелТА.

У першай палове наступнага тыдня тэмпературны фон панізіцца і наблізіцца да кліматычнай нормы.

У асобных раёнах 18 снежня, у панядзелак, пройдзе кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да мінус 6 градусаў, пры праясненнях паветра апусціцца да 8 градусаў марозу, днём тэмпература складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса.

19 снежня месцамі прагназуецца кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 2-7 градусаў, пры праясненнях паветра астудзіцца да 10 градусаў, днём будзе ад 0 да мінус 5 градусаў.

Невялікі снег магчымы 20 снежня ў асобных раёнах, на дарогах прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2—8 градусаў, пры праясненнях — да мінус 11 градусаў, днём будзе мінус 1—7 градусаў марозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0